Ніва № 42 (3310), 20 кастрычніка 2019 г.

Скандынаўская хадзьба ў Гайнаўцы

Аляксей МАРОЗ

Каля сямісот прыхільнікаў скандынаўскай хадзьбы (Nordic Walking) з Польшчы, Беларусі, Украіны і Іспаніі прынялі ўдзел у Х фінале Кубка Польшчы па скандынаўскай хадзьбе, які 14 верасня быў арганізаваны Польскай федэрацыяй «Nordic Walking», Гайнаўскім стараствам і Гайнаўскім надлясніцтвам на ўскраіне Гайнаўкі і Белавежскай пушчы. Фанаты скандынаўскай хадзьбы спаборнічалі на пушчанскіх сцяжынках. На лясную расліннасць больш звярталі ўвагу хадуны, якія прынялі ўдзел у спаборніцтве дзеля адпачынку, а такіх асоб было многа. Аднак вялікая частка хадуноў змагалася за першынство ў паасобных этапах Кубка Польшчы па скандынаўскай хадзьбе. Белавежская пушча давала ім цень і магчымасць захаваць больш сіл, што было асабліва важным у час змагання на даўжэйшых дыстанцыях.

Фінал Кубка Польшчы па скандынаўскай хадзьбе быў урачыста адкрыты прадстаўнікамі арганізатараў у прысутнасці шматлікіх гасцей. Сабраных прывіталі стараста Гайнаўскага павета Андрэй Скепка, дырэктар Рэгіянальнай дырэкцыі Дзяржаўных лясоў у Беластоку Анджэй Новак, надляснічы Надлясніцтва Гайнаўка Марыюш Агейчык і намеснік бургамістра Гайнаўкі Ірыней Раман Кендысь. Адзначылі яны, што фінал Кубка Польшчы па скандынаўскай хадзьбе на ўскраіне Белавежскай пушчы гэта прамоцыя Гайнаўшчыны на Польшчу і замежжа і прапагандаванне ідэі гэтага віду спорту і тым самым здаровага ладу жыцця.

— Мы рады, што ўжо чацвёрты раз фінал Кубка Польшчы па (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF