Ніва № 42 (3310), 20 кастрычніка 2019 г.

Праца настаўніка мяне не стамляе

Ганна КАНДРАЦЮК

Ніна Абрамюк нарадзілася ў вёсцы Навіны, што ў Нарваўскай гміне. Бацькі Надзея і Мікола Ялінікі працавалі на гаспадарцы. У 1977 годзе, адразу пасля ліцэя, стала працаваць у Пачатковай школе ў Ласінцы. Пасля паступіла ў Варшаўскі ўніверсітэт, дзе закончыла факультэт беларускай філалогіі ды педагогіку па спецыяльнасці пачатковае навучанне. У 19952018 гадах працавала настаўніцай беларускай мовы ў Нарве. Зараз на пенсіі, аднак з верасня вядзе тэатральныя заняткі ў Непублічнай школе свсв. Кірылы і Мяфодзія ў Беластоку. Жыве ў ТыневічахВялікіх.

Чаму Вы сталі настаўнікам беларускай мовы?

— Настаўніцай беларускай мовы па поўнай праграме я стала тады, калі ўжо пачала працаваць у Нарве. Калі працавала ў Ласінцы, то ў асноўным працавала настаўніцай пачатковага навучання. Таксама вяла заняткі па біялогіі, хіміі, беларускай мове ў некаторых класах. У Ласінцы я ўжо рыхтавала сваіх вучняў да розных конкурсаў, ладзіла беларускія мерапрыемствы і пачала супрацоўніцтва з настаўнікамі і дзеткамі з Мінска. Яны прыязджалі да нас, а мы да іх.

Хто для Вас ідэал настаўніка роднай мовы?

— Вельмі цёпла ўспамінаю свайго настаўніка, які вучыў мяне ў беларускім ліцэі ў Гайнаўцы, спадара Васіля Сакоўскага. Ён быў спакойным, з пачуццём гумару, чалавекам. Навучаў нас цаніць, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF