Ніва № 42 (3310), 20 кастрычніка 2019 г.

Выбарчыя гонкі

Яўген ВАПА

Выбары, выбары і па выбарах. Нагадаю толькі, што знаходзімся мы ў сярэдзіне выбарчага польскага марафону. Дваццаць шостага мая 2019 года мы наглядалі за змаганнем у Еўрапарламент, зараз трынаццатага кастрычніка 2019 сачылі за выбарамі ў польскі Сейм, а праз год чакаюць усіх прэзідэнцкія гонкі. Адным словам, барацьба ў катэгорыях самых цяжкіх палітычных катэгорыях.

Каб не звар’яцець ад палітычнай нагрузкі і паслявыбарчых каментарыяў, адразу па аб’яўленні пасля 21 гадзіны першых вынікаў апытанняў грамадства, я спакойна пераключыў інфармацыйны канал на матч Польшча — Македонія і глядзеў аванс Польшчы на чарговы чэмпіянат Еўропы. Вядома, вынік 2:0 быў ужо нязменным у адрозненне ад выніку палітычных спаборніцтваў. Таму пасля матча спакойна пайшоў я спаць, каб з раніцы і цягам дня прыглядацца як мяняюцца рэзультаты галасавання ў маштабе ваяводства і краіны. Проста метад пераліку галасоў прымушае нас чакаць вынікаў да апошняй хвіліны, калі Дзяржаўная выбарчая камісія афіцыйна апублікуе колькасць галасоў аддадзеных на паасобныя камітэты і падзел пасольскіх мандатаў у кожнай выбарчай акрузе. Аднак, чакаючы вынікаў, можна ўжо зрабіць пэўныя высновы. Па-першае, выбары выйгралі перш за ўсё грамадзяне Польшчы, якія пайшлі ў такой колькасці галасаваць. Выбарчая яўка 61,1% з’яўляецца самай высокай з 1989 года. Ужо перад выбарамі было відаць, што людзі хочуць галасаваць. Як праінфармаваў старшыня Дзяржаўнай выбарчай камісіі суддзя Веслаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF