Ніва № 42 (3310), 20 кастрычніка 2019 г.

Бывай, да заўтра

Міраслаў ГРЫКА

Па-чалавечы, не дзіўна, што палякі абралі прасцяцкае «сёння», а не паветранае «заўтра»; ПіС, а не яго палітычных праціўнікаў. Jutro to futro, а паслязаўтра, — як гаворыцца, — ужо па той футры. У той час як сёння гэта сёння — матэрыяльнае, канкрэтнае, рэальнае. Яно пульсуе ў вашых руках, вы можаце яго адчуць, і перш за ўсё можаце ўкусіць, не асцерагаючыся, што рэшты не хопіць да вечара. Толькі што будзе заўтра? Хто-небудзь думае пра гэта? Капітальная думка Славаміра Мрожака, паводле якой сёння гэта заўтра, толькі што сёння, што па сутнасці азначае, што ілюзіі — наша штодзённая патрэба, тлумачыць тут шмат. Мы аддаем перавагу парадоксу над логікай, недарэчнасці над рэчаіснасцю. Абы не было лёгка.

Чалавечая прырода бясспрэчна недасканалая, таму ўсё, што прадстаўляе людзей інстытуцыйна, ад улады, праз царкву, да самых прыгожых ідэй, нясе ў сабе недасканаласць. Гэта нельга ігнараваць нават у футурыстычных разліках пра паляпшэнне віду чалавека. Як сцвярджае Эпедокл, філосаф і эстэт, які жыў у пятым стагоддзі нашай эры, ідэальнае само па сабе не можа быць дасканалым, бо можа быць дасканалым толькі тое, да чаго можна імкнуцца. Праўду сказала Агнешка Асецкая: «Справа не ў тым, каб дагнаць трусіка, але даганяць яго». Нашы недахопы паскудныя і будуць заставацца такімі. Яны перакладваюцца, хочам мы гэтага, ці не, на недахопы ўлады. А тыя на апазіцыю, якая выступае супраць яе дзеянняў, у рэшце рэшт, імкнецца ўзяць уладу... ад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF