Ніва № 42 (3310), 20 кастрычніка 2019 г.

Не ваша справа!

Віктар САЗОНАЎ

Больш нікога не агітую! Я зараз пра мову. Скажу толькі наступнае. Сабакі ва ўсім свеце брэшуць аднолькава. Гаў, ды гаў! І ў Аўстраліі гаў-гаў, і ў Еўропе, і ў Амерыцы... Нават у Азіі, дзе іх у некаторых краінах ядуць, і там толькі гаў ды гаў. Я ўжо не кажу пра Афрыку. Там таксама гаў... Па-іншаму не ўмеюць. І не саромеюцца. А чаго ім саромецца, сабакам?!

А людзі гавораць па-рознаму. Усюды па-рознаму. Кожны народ на сваёй мове. Бывае, некалькі моў ведаюць, але між сабой дык па-свойму. Цяплей, неяк, па-свойму. Ды і сорамна, як сваёй мовы не ведае чалавек! Не сабака ж! Людзі часамі саромеюцца...

Вось і ўсё. Выбар кожны робіць сам — бліжэй да сабак яго сорам, ці ўсё ж да людзей...

Ёсць, праўда, і яшчэ адзін варыянт на выбар. Трэці. Ну і сапраўды, нельга ж у такім важным пытанні абмяжоўвацца толькі двума. Або так, або так! Або чалавечы сорам, або сабачы! І чаму, як не чалавек, дык адразу ўжо сабака?! Не! Ёсць ён, трэці варыянт! Гэта варыянт гадзюкі. У яе два языкі. Ну а ў каго два языкі, у таго аніводнай мовы. Зрэшты, гадзюкам мова і непатрэбная ўвогуле. Даказана, што яны глухія. Ім што ні гавары — як аб сцяну гарохам. Ні халеры не чуюць, затое маюць два языкі. Ну ці адзін, але раздвоены. Можа гэта і не самая лепшая аналогія з двухмоўем, але ж з чым яшчэ праводзіць аналогіі, як не з прыродай?!

Я то пра мову шмат пісаў і аналогій багата прыводзіў. Думаў, ужо больш не буду, як зразумеў, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF