Ніва № 42 (3310), 20 кастрычніка 2019 г.

Вяртацца на Беласточчыну вельмі прыемна

Аляксей МАРОЗ

Размова з генеральным дырэктарам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў Мінску Паўлам Латушкам, які раней быў міністрам культуры Рэспублікі Беларусь, амбасадарам Беларусі ў Польшчы і Францыі.

— Учора Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы паказаў у Беластоку ў рамках тэатральнага фестывалю «Напрамак Усход» п’есу Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча «Пінская шляхта».

— Калі хто не змог наведаць учора спектакля ў Беластоку, я шчыра запрашаю на гэты спектакль у Мінск. Вы атрымаеце выключную асалоду ад тэатральнага мастацтва, ад таго, што можа зрабіць такі праслаўлены калектыў, які працуе ў Купалаўскім тэатры. У гэтым годзе мы пачалі святкаванне сотага тэатральнага сезона. У наступным годзе будзе самая галоўная ўрачыстасць. У рэпертуары Купалаўскага тэатра — беларуская класіка, сучасная драматургія, класіка сусветная, замежная сучасная драматургія. Кожны на свой густ мае магчымасць у нас пазнаёміцца з тэатральным мастацтвам. Мы заахвочваем больш наведваць тэатр. Для мяне асабіста тэатр гэта тое месца, дзе, атрымліваючы інфармацыю, маем магчымасць сутыкнуцца з мастацтвам, праводзіць свае аналізы і рабіць уласныя высновы. Спыталі мяне, як вы можаце пракаментаваць чорны квадрат Малевіча. Белы фон, чорны квадрат і што тут гаварыць. Аднак да гэтай пары людзі наконт яго дыскутуюць і дыскутуюць, што ж меў на ўвазе Малевіч. Тут схаваная таямніца таго, што ён хацеў, каб пра яго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF