Ніва № 41 (3309), 13 кастрычніка 2019 г.

Навачэсная Саколка

Ганна КАНДРАЦЮК

Саколку я палюбіла дзякуючы кампазітару Яну Тарасевічу. Ціхае мястэчка над Саколдай музыкант, сусветны вандроўнік, лічыў сваёй сардэчнай бацькаўшчынай. Сюды вяртаўся ў хвіліны дэпрэсіі і творчай немачы, каб нанова зарадзіцца жыватворнай сілай. Любоў да зямлі і мясцовых людзей запісаў у класічным творы «Valse banale», які разам са здымкамі і інфармацыяй (паводле кніжкі «W stronę Tarasiewicza») віднее на новаадкрытай табліцы.

Едучы ў Саколку, я думала пра людзей, з якімі разам выносілі мы на святло музыку і імя прызабытага кампазітара. Цікава і карысна дзяліцца з імі ведамі, гаварыць пра новыя ідэі і мерапрыемствы. Яшчэ больш цікава, калі ўшанаванне памяці выходзіць з ініцыятывы мясцовых самаўрадаўцаў, гісторыкаў, энтузіястаў рэгіёна. У Саколцы гэта спрацавала як нідзе на Падляшшы. У горадзе ёсць ужо вуліца Яна Тарасевіча, мемарыяльная табліца (на польскай, беларускай і англійскай мовах) і табліца, якая разам з дзевятнаццаццю іншымі стэндамі заяўляе пра гісторыю Сакольскай зямлі.

* * *

22 верасня г.г. у Саколцы панавала сонечнае надвор’е і летняя цеплыня. Сярод сем’яў і гасцей, якія з’ехаліся з цэлай краіны на мерапрыемства, я выглядала Андрэя Гарбуза. Ён сам не прыйшоў на адкрыццё. Я пазваніла, каб даведацца аб прычыне адсутнасці.

— То, кажаце, будзе табліца Яновічу і Варонку? — не хаваў здзіўлення адсутны герой.

— Гэта заявілі ўлады горада, — кажу. — Іх прозвішчы прачыталі пры самым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF