Ніва № 41 (3309), 13 кастрычніка 2019 г.

Тэатральны Усход: класічны, нязручны і прымушае задумацца

Дзіма КАРМАЗІН

Беларусь, Украіна, Літва, Польшча. І Грузія ўпершыню. Геаграфія трэцяга тэатральнага фестывалю «Напрамак Усход» паступова пашыраецца. Ён паказвае разнароднасць усходняй тэатральнай культуры. Праходзіў «Напрамак Усход III» на сцэне Беластоцкага драматычнага тэатра імя Аляксандра Вянгеркі з 28 верасня да 6 кастрычніка. Дзевяць тэатральных падзей, сёлета мы пабачылі разнастайнасць жанраў, ад класічных спектакляў да шалёных эксперыментаў. За кулісамі, ужо напрыканцы фестывалю, нават арганізатары ўздыхалі: сёлета сапраўды, высокі ўзровень, на наступны — трэба вельмі пастарацца.

У Беласток, між іншым, упершыню прыехалі грузінскія акцёры, прадстаўнікі аднаго з найстарэйшых тэатраў: Тэлаўскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Важа-Пшавела, класіка грузінскай літаратуры пачатку мінулага стагоддзя. І таксама ў класічным стылі паказалі п’есу «Разбіты збан» паводле нямецкага раманіста Генрыха фон Клейста. Грузінскі тэатр — своеасаблівае адкрыццё фестывалю.

Два Народныя на адной сцэне

Украінцы пачыналі фестываль. На сцэне два народныя артысты Украіны — Багдан Бенюк і Анатоль Хасцікоеў. Спектакль «Швейк» у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Івана Франко ідзе ўжо больш за 26 гадоў. Яго паказваюць на розных фестывалях і нават паказвалі на Майдане падчас рэвалюцыі Годнасці.

«Гэта ўкраінскі Швейк», — кажа Багдан Бенюк, выканаўца галоўнай ролі. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF