Ніва № 41 (3309), 13 кастрычніка 2019 г.

«Світанку» — дзесяць

Міра ЛУКША

У апошнюю суботу верасня ўвечары заварушылася глядзельная зала ў Беларускім таварыстве па вуліцы Варшаўскай, 11, у Беластоку. Аматары роднай песні не толькі з Беластока прыбылі на свята — юбілей калектыву, які складаюць настаўніцы беластоцкага дзіцячага садка №14 з беларускай мовай навучання. Былі таксама дашкольнікі і выпускнікі садка, іх бацькі і дзяды. Бо настаўніцы прывівалі і прывіваюць любоў да роднай песні і роднага слова не толькі сваім навучэнцам — у пастаноўках, разам з дзеткамі і настаўніцамі, прымалі ўдзел таксама бацькі дашкольнікаў, якія часта ўжо не карысталіся штодзень беларускай мовай. Сярод выпускнікоў садка — мастакі і музыкі, якія, нават яшчэ невялікія, выступаюць на сцэне філармоніі. Як падкрэслівае дырэктарка садка Луцыя Неміровіч, якая часам таксама падмацоўвае гурт сваім голасам і вандруе з ім на гастролях нават за мяжу, гэта вялікае шчасце і гонар быць з такім калектывам: „Сіла ў саміх асобах, у іх талентах, сіла ў тым, што яны спяваюць нашы падляшскія беларускія песні”. На юбілей з віншавальнымі песнямі прыбылі іншыя калектывы — «Маланка» з Бельска, «Сувенір» з Беластока, «Лайланд» з Грабаўкі з маладзенькімі сёстрамі Астапчук, якія спяваюць песні і з рэпертуару «Світанка»; выступілі таксама выпускніцы садка, вядомыя ўжо спявачкі...

— Восень 2009 года, — успамінае вядучы юбілейны канцэрт Кірыл Лепай. — Вуліца Ліпова выглядае зусім іначай чым цяпер. І па ёй яшчэ ездзяць «Ікарусы» і «Ельчы». На (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF