Ніва № 41 (3309), 13 кастрычніка 2019 г.

Візіт настаўнікаў у Мінску: частка большага працэсу?

Уршуля ШУБЗДА

З 16 па 21 верасня ў мінскай Акадэміі паслядыпломнай адукацыі прымалі дэлегацыю настаўнікаў беларускай мовы з Польшчы. Для польскіх настаўнікаў у АПА падрыхтавалі шырокую адукацыйную і культурную праграму. Адукацыйна-культурны тыдзень для настаўнікаў завяршыўся ўручэннем сертыфікатаў. Пра супрацоўніцтва ў карысць беларускага школьніцтва «Ніва» размаўляе з рэктарам АПА Андрэем Манастырным.

— Майстар-класы для настаўнікаў беларускай мовы з Польшчы праходзяць у рамках рэалізацыі пагаднення па адукацыі паміж урадамі Беларусі і Польшчы.

— Заўсёды Міністэрства адукацыі РБ аддае ўвагу гэтай рабоце і мы заўсёды рады прыняць сваіх калег з Польшчы. Так, звычайна штогод мы арганізуем такое навучанне. У мінулым годзе, а таксама раней такія курсы адбываліся найчасцей у час канікул. Сёлета мы вырашылі правесці майстар-класы ў верасні. Часам прыязджаюць настаўнікі з Літвы, там таксама вядзецца навучанне беларускай мове, але гэта звычайна адзін, два чалавекі і яны далучаюцца да групы настаўнікаў з Польшчы.

— Кожны дзень майстар-класаў быў распісаны, каб, паводле арганізатараў, правільнае размеркаванне часу дазволіла ўдзельнікам курсаў максімальна ўсё ўбачыць і пачуць. Чым кіруецеся рыхтуючы праграму такіх майстар-класаў?

— Перш за ўсё мы хочам зрабіць яе як мага больш рэпрэзентатыўнай і цікавай. Стараемся прадставіць беларускую методыку выкладання, прадставіць навуковыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF