Ніва № 41 (3309), 13 кастрычніка 2019 г.

Тут спатыкаюцца Захад з Усходам (ч.ІІ)

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Пад такім лозунгам 25 і 26 верасня адбыўся ў Беластоку шосты Усходні эканамічны кангрэс. Два галасы ў завяршэнне пленарнай сесіі, пра якую было ў папярэднім нумары:

Анджэй Садоўскі, заснавальнік і старшыня Даследчага цэнтра імя Адама Сміта: — Еўрасаюз не выйшаў з крызісу 2008 года і забудзьма пра еўрасаюзныя грошы — тых абяцаных няма. Тое, што можам зрабіць без аглядкі на Еўрасаюз, гэта запуск уласных фінансавых сродкаў. Аднак, каб імі скарыстацца, трэба змяніць у Польшчы якасць законаў. Падатковыя законы ў Польшчы і іх інтэрпрэтацыя змяняюцца ў сярэднім кожныя два дні. А сістэма падатку ПДВ (VAT) налічвае паўтара мільёна старонак, чаго няма ў іншых еўрасаюзных краінах. Маем адну з найгоршых падатковых сістэм, не беручы пад увагу велічыні падаткаў. Сусветны банк лічыць, што зменнасць падатковых законаў найбольш дэструктыўная. Ад змены якасці заканадаўства залежыць ці ў Польшчы будуць інвестыцыі. На пытанне чаму не інвестуе ў Польшчы, шэф аднаго з амерыканскіх фондаў адказаў, што складана ацаніць рызыку, звязаную са зменлівасцю польскіх законаў.

Цэзары Казьмерчак, старшыня Асацыяцыі прадпрымальнікаў і працадаўцаў: — З прычыны зменлівасці законаў прайграваем з многімі еўрапейскімі краінамі, але падаткі ў Польшчы рэлятыўна не так высокія, як у іншых еўрапейскіх краінах. Зблытанасць польскіх законаў і іх частыя змены маюць негатыўны ўплыў на інвестыцыі ў нас: гэта асноўны бар’ер (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF