Ніва № 41 (3309), 13 кастрычніка 2019 г.

Разлічваю толькі на сябе, бацькі не маюць калі

Ганна КАНДРАЦЮК

Тацяна Андрацкая нарадзілася 8 ліпеня 1970 года ў Скідзелі на Гродзеншчыне. Закончыла Гродзенскае медыцынскае вучылішча па спецыяльнасці медыцынская сястра і працавала ў гэтай прафесіі больш за шэсць гадоў. Пасля паступіла ў Інстытут усходнеславянскай філалогіі Беластоцкага ўніверсітэта, дзе атрымала ступень магістра беларускай філалогіі і бакалаўра рускай філалогіі. Закончыла паслядыпломныя курсы па музыцы і пластыцы (выкладае ў школе пластыку), а таксама па алігафрэнапедагогіцы і аўтызме (працуе з дзеткамі, якія пакутуюць ад аўтызму і сіндрому Аспергера). Працуе ў школе ў Бабіках і Шудзялаве 14 гадоў і 6 месяцаў. Жыве ў Саколцы.

— Чаму Вы сталі настаўнікам беларускай мовы?

— Маёй марай заўсёды была праца з дзяцьмі і я ад пачатку сваёй дзейнасці дапамагала малым пацыентам. Прыехаўшы ў Польшчу, з цягам часу пачала працаваць у школе і навучаць дзяцей беларускай мове.

— Хто для Вас ідэал настаўніка роднай мовы?

— Маім ідэалам настаўнікаў роднай мовы заўсёды былі мае бацькі.

— Ці супрацоўнічаеце з настаўнікамі беларускай мовы з іншых школ? Калі так, назавіце сваіх сяброў.

— Трымаю кантакт з Алінай Ваўранюк, Людмілай Сегень, Асяй Марко, Ірэнай Яблушэўскай, Элізай Дудаль, Уляй Шубздай.

— Якія арганізацыі і ўстановы, паводле Вас, найбольш дапамагаюць?

— Мне дапамагаюць школы, у якіх працую, а канкрэтна дырэкцыя, гміна, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF