Ніва № 41 (3309), 13 кастрычніка 2019 г.

Гайнаўская памяць (2)

Яўген ВАПА

Яшчэ добра не адышлі ўспаміны з пабыўкі на юбілеі 70-годдзя беларускага ліцэя, а тут амаль адразу прыйшлося мне вяртацца ў бацькоўскае гняздо, адкуль пачаліся ўсе мае вандраванні за навукай. Аднак думкі, навеяныя размовамі ў час сяброўскай сустрэчы, схілілі мяне да яшчэ некалькіх рэфлексій з незвычайнай падзеі.

Вялікай неспадзяванкай для мяне асабіста і нейкім метафізічным вяртаннем стаў факт, што чарговая сустрэча нашых аднакласнікаў мела месца ў гістарычнай зале № 206, у якой менавіта мне некалькі гадоў прыйшлося працаваць настаўнікам гісторыі ў сваім ліцэі.

Седзячы за партай, глядзеў я на драўлянае аздабленне залы, фундатарам якой быў ліцэйскі аднагодак. Не адмовіў ён мне ў просьбе аб дапамозе. Адстроілі ўвесь клас на грамадскіх пачатках уласнымі рукамі таленавітыя бацькі маіх вучняў. Мае вочы цягнуцца ўгару, дзе на сцяне побач Арла і крыжа вісіць наша Пагоня, якую змясціў я на гэтым месцы ў першы дзень сваёй працы. Моцна парадаваўся факту, што на супрацьлеглай сцяне красуецца вялікі стэнд, прысвечаны стагоддзю Беларускай Народнай Рэспублікі. Стэнд прадстаўляе павялічаную копію нашага ніўскага календара на 2018 год з нашым лагатыпам з сімваламі і героямі БНР. Такім чынам проста відаць, што наша ніўская праца дала станоўчы плён і трапіла не толькі пад сялянскія стрэхі, але і ў адукацыйную ўстанову, што павінна вучыць маладых людзей і ўласнай, беларускай гісторыі. Вучыцца нам трэба ўвесь час і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF