Ніва № 41 (3309), 13 кастрычніка 2019 г.

Каламутны перапіс

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

„І вось ён выйшаў ва ўсіх сваіх рэгаліях!” — „А якія ў яго рэгаліі?” — „Ну як жа, бронзавы медаль за працу па перапісе 1898 года!”. Гэтыя чэхаўскія радкі прыгадаліся мне надоечы, калі размаўлялі мы з калегамі пра чарговы перапіс насельніцтва, які праводзіцца зараз у Беларусі. Амаль праз сто гадоў пасля чэхаўскага персанажа, зусім напрыканцы існавання Савецкага Cаюза, пашчасціла і мне быць перапісчыкам і браць удзел у аналагічнай справе. Пашчасціла таму, што няма большай удачы для студэнта, чым датэрмінова здаваць чарговую экзаменацыйную сесію. А менавіта такая ільгота была нам прадстаўлена ў 1989 годзе. Іспыты і перапіс прайшоў я тады паспяхова. Бронзавага медаля мне чамусьці не далі, але памятны значок і яшчэ аловак, таксама з адпаведным надпісам, у асабістай калекцыі засталіся.

Але вернемся ў сённяшні дзень. Чарговы перапіс у суверэннай гісторыі Рэспублікі Беларусь ужо трэці. Але да цяперашняга перапісу ў жыхароў хіба найбольшы скепсіс. Недавер гэты грунтуецца на агульным сумненні ў тым, што дзяржава можа абысціся сумленна са сваімі насельнікамі. Перапіс — справа ўвогуле патрэбная і пры сумленным выкарыстанні яго вынікаў безумоўна карысная для кожнай краіны. Але гэта пры сумленным агульным падліку.

Усяго ў перапісным лісце ажно 49 пытанняў. Якія з іх цікавяць найбольш дзяржаву, сказаць цяжка. Беларуская грамадскасць адразу, натуральна, ухапілася за пытанні, якія датычаць моўнай самаідэнтыфікацыі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF