Ніва № 41 (3309), 13 кастрычніка 2019 г.

Сустрэча з купалаўцамі ў Бельскім белліцэі

Аляксей МАРОЗ

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы ў Мінску 29 верасня ў Драматычным тэатры імя Аляксандра Вянгеркі ў Беластоку ў рамках тэатральнага фестывалю «Напрамак Усход» з аншлагам паказаў спектакль «Пінская шляхта» па п’есе Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. 30 верасня генеральны дырэктар Купалаўскага тэатра Павел Латушка, генеральны консул Беларусі ў Беластоку Ала Фёдарава, мастацкі кіраўнік тэатра, рэжысёр спектакля Мікалай Пінігін і акцёры прыехалі на сустрэчу з вучнямі і настаўнікамі Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім.

Дырэктар Купалаўскага тэатра Павел Латушка вядомы жыхарам Беласточчыны перш за ўсё як шматгадовы амбасадар Рэспублікі Беларусь у Польшчы. Вярнуўшыся ў Беларусь, быў ён міністрам культуры, а пазней амбасадарам Беларусі ў Францыі. Закончыўшы дыпламатычную місію ў Парыжы, у пачатку гэтага года стаў генеральным дырэктарам Купалаўскага тэатра — найстарэйшага тэатра ў рэспубліцы, аднаго з сімвалаў беларускай культуры. Дырэктара Паўла Латушку і прыбылых з ім гасцей прывітаў дырэктар Бельскага белліцэя Андрэй Сцепанюк. Назваў ён Паўла Латушку сябрам белліцэя і падараваў госцю белліцэйскі значок. Дырэктар Андрэй Сцепанюк успомніў супрацоўніцтва з Паўлам Латушкам — першапачаткова як з консулам Рэспублікі Беларусь у Беластоку, а пазней надзвычайным і паўнамоцным паслом у Польшчы, міністрам культуры РБ і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF