Ніва № 40 (3308), 6 кастрычніка 2019 г.

Фарсвадэвіль у адной дзеі ў Беластоку

Міра ЛУКША

Найяснейшая публіка! Прашу цябе, не дзівіся, бяда гэта невяліка, што мы крыху папіліся. Няхай шчасная развязка пінскай шляхце ад вас будзе. — Дайце брава, калі ласка, ды і з Богам, добры людзі!

Пісалі ў праграме варшаўскага тэатра «Рампа», які ставіць «Пінскую шляхту» з 2010 года: «Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч — пісьменнік, які зараз цалкам забыты ў Польшчы, хаця і лічыцца адным з айцоў беларускай літаратуры — напісаў «Пінскую шляхту» ў 1866 г. як фарс, які высмейваў тагачасную сацыяльную сітуацыю. П’еса адразу была забаронена царскай цэнзурай. Тэатр «Рампа» першы прадставіў гэтую п’есу ў польскім перакладзе Барбары Кжыжанскай-Чарнавескай — пра-пра-праўнучкі пісьменніка. Спектаклем кіраваў выдатны рэжысёр, дырэктар Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы ў Мінску Мікалай Пінігін. Ён нанова ажывіў гэты забыты тэкст у вясёлай, вадэвільна-фарсавай форме. Камедыя пачынаецца з класічнай гісторыі пра закаханую пару, якіх бацькі абвінавачваюць адзін аднаго ў недахопе шляхецкага паходжання. Аднак гэта хутка ператвараецца ў камічны вір абсурдных падзей, калі, з намерам прымірыць бакі, судовы засядацель Кручкоў — чалавек напыхлівы, недавучаны, сквапны і хабарнік, хаця «брат шляхцюра», які пайшоў на царскую службу — персанаж, як бы выняты з камедыі Фрэдры. Гэтую ролю адыгрывае выдатны беларускі акцёр Віктар Манаеў, майстэрска дэманструючы абсурдныя механізмы, якія да сёння выкарыстоўваюцца ўладамі. Вялікая (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF