Ніва № 40 (3308), 6 кастрычніка 2019 г.

Тут спатыкаюцца Захад з Усходам

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Пад такім лозунгам 25 і 26 верасня адбыўся ў Беластоку шосты Усходні эканамічны кангрэс. У яго інаўгурацыі і працах прымалі ўдзел шматлікія гаспадарчыя дзеячы з Польшчы і замежжа, а таксама палітычныя дзеячы мясцовага рангу. Былі зачытаны лісты ад прэзідэнта Рэчы Паспалітай Анджэя Дуды і старшыні Рады міністраў РП Матэвуша Маравецкага. Абодва нашы лідары напісалі, што вельмі хацелі на кангрэсе быць, але іншыя важныя іх абавязкі не дазволілі ім на гэта. Гэта парадкам фармальнага ўступу, якому была прысвечана інаўгурацыйная частка мерапрыемства.

Істотная частка кангрэса пачалася з пленарнай сесіі, прысвечанай пятнаццацігоддзю прысутнасці Польшчы ў Еўрасаюзе, у якой прынялі ўдзел гаспадарчыя дзеячы з Польшчы, Эстоніі, Венгрыі ды Сербскай Рэспублікі Босніі і Герцагавіны. Для нас найважнейшыя былі выказванні нашых, польскіх прамоўцаў.

Цэзары Казьмерчак, старшыня Асацыяцыі прадпрымальнікаў і працадаўцаў: — Польшча за 15 гадоў членства ў Еўрасаюзе вельмі развілася, мы з’яўляемся адным з найбольш праеўрапейскіх народаў. Прысутнасць у такой супольнасці звязана так з карысцямі, як і з коштамі. З аднаго боку былі еўрафонды, якія склалі каля 3,5% валавога ўнутранага прадукту, гэта даволі многа. Але не былі гэта грошы, якія перадала нам ЕС толькі таму, што мы такія файныя ці маладыя, але за доступ да рынку. Польшча не мела грошай і гэта была звычайная гандлёвая здзелка — нам заплацілі за тое, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF