Ніва № 40 (3308), 6 кастрычніка 2019 г.

Гайнаўшчына слухае «Падляшскі канцэрт пажаданняў» на Беларускім Радыё Рацыя

Аляксей МАРОЗ

Са слуханнем «Падляшскага канцэрта пажаданняў» на Беларускім Радыё Рацыя ёсць у Гайнаўцы так, як з музыкай дыска-пола, мала хто прызнаецца, а амаль усе яго слухаюць. Калі ў цёплую летнюю суботу вяртаешся дамоў і бачыш на панадворках людзей, якія на грылі смажаць каўбаскі, можна пачуць «Канцэрт пажаданняў» на Радыё Рацыя. Слухаюць канцэрт людзі ў сярэднім і старэйшым узросце, а таксама дзеткі і моладзь. Я сам пастаянна слухаю «Падляшскі канцэрт пажаданняў» на Рацыі з сямейнікамі. Канцэрт слухае мая дачка з сям’ёй, якая працуе ў Ратэрдаме. Віншавальную радыёперадачу часта слухаюць мае сваякі і знаёмыя, — сказаў мне Ян Трафімюк з Гайнаўкі, ураджэнец Махнатага.

Разам са сванькай Галінай і сватам Владкам, іх дачкой Івонай і ўнучкай прыбыў Янка Трафімюк у дзень святкавання Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы на прэзентацыю фільма «Канцэрт жыцця» Міколы Ваўранюка. Паказвае ён феномен «Падляшскага канцэрта пажаданняў», які вяшчаецца на Беларускім Радыё Рацыя па суботах з шостай па дзявятую гадзіну вечара. Янка Трафімюк і яго сямейнікі — адны з галоўных герояў фільма, прэм’ерны паказ якога адбыўся ў Беластоку ў канцы жніўня.

— Я беларускай мове вучыўся ў Пачатковай школе ў Махнатым, а з беларускай песняй і музыкай жыву ўвесь час. Канцэрт на Рацыі гэта вельмі ўдалае падтрымліванне нашай беларускай спадчыны ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF