Ніва № 40 (3308), 6 кастрычніка 2019 г.

Пад знакам белай ружы

Віктар САЗОНАЎ

Белую ружу больш за два тыдні да апісваных зараз падзей у Гародню з Мінска прывёз галоўны рэдактар „Нівы” Яўген Вапа. Ажно дзясятага верасня. У той дзень ён атрымаў яе як выдавец, калі прадстаўляў у беларускай сталіцы на ўрачыстасцях па ўручэнні прэміі Наталлі Арсенневай вядомую беларускую паэтку з Польшчы Надзею Артымовіч.

Ружа — прыгожая кветка, але паляжаўшы ў цёплай машыне пачала завядаць. Кветкі яны такія. Капрызныя, што не дай Божа! Як што не па іхняму, то адразу пачынаюць вянуць...

— Пастаў яе ў вазу, — сказаў Яўген, калі зайшлі ў гарадзенскі офіс. — Можа яшчэ возьмецца.

З вазамі для кветак на нашым офісе заўсёды была праблема. Таму я паставіў яе ў больш-менш падобную на вазу пасудзіну, якой аказалася бутэлька з-пад віскі „Glen Russell”. Там ружа ўтульна размясцілася на падаконніку, побач з недагулянай шахматнай партыяй, якую мы даўно разыгралі з Валодзем Хільмановічам і ніяк скончыць не маглі. Шахматная дошка па колерах вельмі пасавала да этыкеткі на бутэльцы. Ружа пасавала да ўсяго...

Вось з такім новым аздабленнем офіса я і ўзяўся пасля ад’езду Яўгена ў Беласток пісаць артыкул у „Ніву” пра тое, як адбываліся мінскія ўрачыстасці. Не забыўся згадаць, што ў абодва шорт-лісты прэмій і Наталлі Арсенневай, і Ежы Гедройца, патрапілі падляшскія творцы — Надзея Артымовіч і Міхал Андрасюк. І як стары „нівец”, і даўнішні заўзятар творчасці Андрасюка пажадаў я Міхасю дваццаць пятага верасня на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF