Ніва № 40 (3308), 6 кастрычніка 2019 г.

Гайнаўская памяць

Яўген ВАПА

«Люблю я Гайнаўшчыну нашу, яе не можна не любіць,

Тут кожная сцежка мне знаёма, тут пражываюць землякі.

Тут пражывалі нашы дзяды і дзедавы дзяды тут ляжаць,

Яны жылі і гаравалі, цяпер ляжаць там дзе крыжы».

Словы менавіта гэтай песні, напісанай настаўнікам беларускай мовы Васілём Сакоўскім, абавязкова павінны стаць гімнам нашай школы, значыць, беларускага ліцэя ў Гайнаўцы. Заспяваная калектывам «Дубіны» на сцэне сакавітымі галасамі Марыёлі Пшыходскай і Дзмітрыя Ціханюка дала такую колькасць дрыжыкаў і слёз, што проста не расказаць. Гэтая песня, праўда, пра той куток падляшскай прасторы, дзе беларускасць кампактна зліваецца з прыродна-хрысціянскім успрыманнем свету. Такім чынам душы і сэрцы гатовыя ёсць да здзяйснення выклікаў, якія не пад сілу іншым. Штодзённая працавітасць — таксама неабходная справа для ліцэйскага і дарослага ўзросту.

Спадар Васіль, прыміце самыя шчырыя прывітанні і словы падзякі за Вашу настаўніцкую, грамадскую і журналісцкую працу разам з «Нівай». Многія ўдзельнікі з’езда чакалі Вас у школе, каб падзякаваць Вам асабіста, там, на месцы, і прасілі, каб у «Ніве» абавязкова гэта зрабіць. Робім гэта з найвялікшай прыемнасцю. Таксама не забываем усіх тых настаўнікаў, якія былі прысутнымі, і тых адсутных, бо без іх труду не было б вучнёўскага цуду. Для памяці школы і моладзі абавязкова павінны быць паказаны складанасці саракавых гадоў, калі настаўнікі школы былі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF