Ніва № 40 (3308), 6 кастрычніка 2019 г.

Перажоўванне інфармацыі

Міраслаў ГРЫКА

Малюнак першы: я ляжу перад тэлевізарам увесь дзень і перажоўваю інфармацыі, якія ў гэты час усвідроўваюцца ў мой мозг. Нічагуткі не разумею. Мая стрававальная сістэма... прабачце, інтэлектуальная не ў стане асэнсаваць лішак гэтых інфармацый. Калі б яны былі хаця б паслядоўнымі, неаспрэчнымі... Па большай частцы яны — салома немагчымая для пераварвання. Дык чаму я дазваляю карміць сябе імі? І я выкінуў тэлевізар.

Малюнак другі: Статак кароў вылежваецца на лузе і перажоўвае раней з’едзеную траву. Я гляджу на іх са спачуваннем, хоць, бачачы, наколькі яны ўдзельнічаюць у жаванні, пытаюся ў сябе: ці знойдзецца ў каровы час для разважанняў? Што ж, карова на гэта не мае часу. Сэнс яе існавання заключаецца ў жаванні травы. Уважлівае назіранне даказвае, што толькі на гэтую дзейнасць карова праводзіць 10 гадзін у дзень, робячы больш за 30 тысяч адпаведных рухаў сківіц. Няма часу на што-небудзь яшчэ. Толькі на перажоўванне. Наколькі я быў ад іх розным, калі гадзінамі вырачваўся ў тэлевізар?

Прызнаюся, знайсці аналогію паміж чалавекам-маніякам тэлебачання і каровай — вельмі рызыкоўна. Хтосьці можа пакрыўдзіцца на такое... Аднак я б аддаў перавагу таму, каб усе схацелі глядзець адзін на аднаго з прыязнай дыстанцыяй і самаіроніяй. На разумныя разважанні ніколі не позна.

Знаходжанне аналогіі ў розных галінах заўсёды з’яўляецца рызыкоўным. Асабліва, калі гэта тычыцца палітыкі і гісторыі — якія, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF