Ніва № 40 (3308), 6 кастрычніка 2019 г.

Парк

Віктар САЗОНАЎ

Выпала мне нядаўна заначаваць у Мінску. Ну, і вырашыў, нарэшце, спаткацца са старым сябрам. Жыццё такое, што нават стэлефаноўваемся рэдка. А ўжо бачымся, дык і не ўспомніць, калі гэта было апошні раз.

Акурат выпала мне начаваць недалёка ад яго дома. Мой гатэль па адзін бок парку, яго дом па другі. А прайсціся па восеньскім парку, асабліва калі дзень выдаўся сухі і цёплы, праблем не складае.

Заседзеўся я ў яго дапазна. Амаль што не да раніцы. Ну, але ўсяго не перагаворыш. Пара і развітвацца. Таксі браць не захацеў, цягнула прайсціся па парку. Ноч выдалася цёплай, парк адчынены. Неяк непрывычна ажно. Па парках я бадзяўся апошнія разы па начах ужо не помню калі. І тады, напрыканцы васьмідзясятых і на пачатку дзевяностых, бадзяцца не было зусім бяспечна. І ў нос можна было дастаць, і ў вуха. Сам мог каму заехаць, і як з’яўлялася міліцыя, то проста выганяла парушальнікаў парадку з парку, калі тыя не вельмі ўпіраліся. Хапаць людзей не было асаблівай моды. Ды і людзі тады маглі адбіць у міліцыянера чалавека, якога, на іх думку, хапілі ні за што. Таму, напэўна, і не хапала міліцыя людзей так нахабна, бо самі баяліся нарвацца.

А закаханыя маладыя парачкі дык гулялі ў тыя часы паўсюдна і аж да раніцы. Ды што там маладыя. Старэнькія міла сядзелі на лавачках. А юнакі з гітарамі ў малых і вялікіх кампаніях ажно са шкуры вылазілі, каб спадабацца дзяўчатам. Ды і дзяўчаты выкручваліся як умелі. Ажно вочы ў хлопцаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF