Ніва № 40 (3308), 6 кастрычніка 2019 г.

Годная сустрэча абсальвентаў

Аляксей МАРОЗ

ІV З’езд выпускнікоў і святкаванне 70-гадовага юбілею Агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым навучаннем беларускай мове ў Гайнаўцы адбыліся 28 верасня, а з’езд прадоўжыўся яшчэ 29 верасня і закончыўся інтэграцыйным спатканнем каля вогнішча. Прыбыло на яго амаль 370 выпускнікоў, якія вучобу ў Гайнаўскім белліцэі закончылі ў 1953-2010 гадах. Многія ўдзельнікі з’езда вучыліся яшчэ ў старым прытульным драўляным будынку школы і асабліва цёпла яго ўспаміналі. Аднак найбольш сентыментальнымі былі сустрэчы са школьнымі сябрамі, якія, бывала, вельмі даўно не бачыліся.

Святкаванні пачаліся з малебна, які 27 верасня ў прысутнасці ўдзельнікаў з’езда і настаўнікаў белліцэя быў адслужаны за выпускнікоў, вучняў, настаўнікаў і працаўнікоў школы ў Свята-Троіцкім саборы ў Гайнаўцы, а малітвы ўзначаліў гайнаўскі епіскап Павел. У асноўны дзень ІV З’езда выпускнікоў, які наладзіў спецыяльна створаны аргкамітэт з’езда і святкавання юбілею, урачыстая сустрэча адбылася ў спартыўнай зале з удзелам амаль 370 выпускнікоў белліцэя, часткі цяперашніх вучняў, настаўнікаў і запрошаных гасцей. Сабраных прывітаў дырэктар Гайнаўскага белліцэя Ігар Лукашук. Сярод запрошаных гасцей былі надзвычайны паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у РП Уладзімір Чушаў, гайнаўскі епіскап Павел і святары, віцэ-куратар Кураторыі асветы ў Беластоку Альжбета Камінская, стараста Гайнаўскага павета Андрэй Скепка і старшыня Рады Гайнаўскага павета, выпускнік, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF