Ніва № 39 (3307), 29 верасня 2019 г.

З дарогі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Тым, хто любіць нечаканасці, цяпер на нашай Беласточчыне проста рай. Ну, хопіць выбрацца ў нейкае падарожжа нашым публічным транспартам і нечаканасцей маеш удоваль.

Вось нядзелька, 22 верасня. Прыязджаю ў наш ваяводскі цэнтр загарадным аўтобусам і злажу з яго на прыпынку каля Юравецкай галерэі. Падаюся на прыпынак гарадской камунікацыі на вуліцы Сянкевіча, чакаю аўтобусаў у напрамку Новага Места. Спыняюцца ўсе, а патрэбных мне няма; чакаю амаль паўгадзіны. Нейкая жанчына інфармуе, што ездзяць яны па алеі Пілсудскага. Перамяшчаюся туды і, сапраўды, едуць мне падарожныя. Нечаканасці магло б і не быць, калі б арганізатары публічнага транспарту загадзя павесілі на прыпынках лісточкі з адпаведнай інфармацыяй. Закалот узнік у выніку арганізавання ў той дзень у Беластоку масавых бегаў. Ініцыятыва добрая, якая на мэце мела прапагандаванне здаровага ладу жыцця, банэры пра мерапрыемства з’явіліся ў гарадской інфармацыйнай прасторы шмат тыдняў загадзя, аднак цягам тых тыдняў адпаведныя чыноўнікі не падумалі пра камунікацыйную інфармацыю. Тая інфармацыя, праўда, з’явілася ў сеціве, але ж не кожны пасажыр заглядае ў тое павуцінне, а калі і загляне, дык не штудзіруе ўсяго. А калі той пасажыр ранейшага вываду на гэты свет і з сецівам не панібрацкія ў яго адносіны, то і пасля прыходзіцца яму шпарка расходаваць свае ногі ды нервы.

Вось субота, 21 верасня. Збіраюся ў чыгуначнае падарожжа, па лініі ў Чаромху. Тая лінія вельмі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF