Ніва № 39 (3307), 29 верасня 2019 г.

Нашы „дзядзькі”

Юрка БУЙНЮК

Вечарам 21 верасня, у святочны дзень Нараджэння Святой Багародзіцы, узяла мяне настальгія. Можа таму, што вяртаючыся з царквы я ўспомніў 21 верасня 2005 года, калі быў я на Прачысту ў Бельску-Падляшскім. Тады таксама ішоў дождж, а я ў Прачысценскай царкве пачуў пропаведзь на беларускай мове, якую гаварыў сам архіепіскап Сіман. Як прыемна было пачуць пропаведзь не па-польску — як сёння ў царкве ў Беластоку — але менавіта на беларускай мове. Гэты ўспамін ажывіў ува мне настальгію па гэтым часе, які непазбежна бяжыць і пра гэта менавіта напішу.

Чытаю «Ніву» штотыдзень і найбольш цешаць мяне артыкулы, якія выйшлі з пад пяра Уладзіміра Сідарука, Яна Целушэцкага і Мікалая Панфілюка. Іх я называю — толькі не крыўдуйце — „нашымі «дзядзькамі»”, таму што лічу іх сваімі, блізкімі асобамі, якія „вітаюцца” і яднаюцца ў нашай «Ніве», дзе час ад часу і я друкуюся. Вельмі цешуся, што вярнуўся пісаць у «Ніву» мой зямляк Міхал Мінцэвіч, які шмат працы ўкладае ў свае тэксты, што публікуюцца ў «Ніве». Асабліва цешыць мяне, што ў «Ніву» вярнуўся Мікалай Панфілюк. Чакаю ад яго новых вершаў і жадаю яму моцнага здароўя. Дубіцкая зямля — родная зямля маёй пакойнай бабулі Марыі Буйнюк, у дзявоцтве Самасюк, якая нарадзілася ў Чахах-Арлянскіх. Калі жыў яшчэ брат маёй бабулі, дзед Уладзімір, дык мы вельмі часта наведвалі Чахі-Арлянскія, едучы менавіта праз родныя спадару Панфілюку Дубічы. Хаця бабулі ўжо адзінаццаць гадоў няма ў жывых, яе голас (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF