Ніва № 39 (3307), 29 верасня 2019 г.

IV Культурныя спатканні «Студзіводы Сегяневічаў»

Аляксей МАРОЗ

У Музеі малой айчыны ў Студзіводах 14 верасня паспяхова прайшлі святкаванні прадмесця — IV Культурныя спатканні «Студзіводы Сегяневічаў», якія былі наладжаны ў рамках Еўрапейскіх дзён спадчыны. На панадворку Музея малой айчыны ў Студзіводах адбылося адкрыццё і асвячэнне барэльефа «Студзіводская панарама». Цікава запраектаваў панараму старшыня музейнага аб’яднання Дарафей Фіёнік, а па-майстэрску выканаў мастак Анатоль Туркоў з Камянца. Перад сабранымі выступіў прафесар Антон Мірановіч з Універсітэта ў Беластоку са змястоўным дакладам пра род Сегяневічаў. Дарафей Фіёнік расказаў пра нядаўна створаную гістарычна-адукацыйную выставу «Эміліян Адамюк і Юзаф Такажэвіч — сыны аднаго месца і часу», якая экспанавалася на вонкавай сцяне вясковай хаты музея. Роланд Клос з Аўстрыі цікава распавёў пра свайго продка, вядомага афтальмолага прафесара Эміліяна Адамюка з Універсітэта ў Казані і паказаў сямейныя памяткі. У час канцэрта займальна выступілі музычныя калектывы «Зараніца», «Таўкачыкі», «Магдаліна» і «Журавіны» з Кобрына.

Восеньскія культурныя сустрэчы «Студзіводы Сегяневічаў» пачаліся ў мяшчанскай хаце Студзіводскага музея са спаткання з Роландам Клосам з Аўстрыі, які чарговы раз прыехаў у Студзіводы, дзе 180 гадоў таму нарадзіўся ягоны продак, вялікі спецыяліст у галіне афтальмалогіі прафесар Эміліян Адамюк, выкладчык Універсітэта ў Казані. Дарафей Фіёнік прывітаў сабраных, сярод якіх былі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF