Ніва № 39 (3307), 29 верасня 2019 г.
Усё можа змяніцца, але часу не зменішЮрка БУЙНЮКПра аўтарскія песні Генадзя Шэмета — размаўляе Юрка Буйнюк. Юрка Буйнюк: — Не ведаю чаму, але «Грамада» асацыюецца мне з песняй «Не плач Ізабэла». Ці, пішучы песню, у Вашым сэрцы была нейкая Ізабэла? Гэта адна з многіх Вашых аўтарскіх песень. Раскажыце як яна ўзнікла. Генадзь Шэмет: — Песня паўстала ў Беластоку на вуліцы Юравецкай. Прыйшлі дзяўчаты на наш прамацыйны канцэрт, які быў на тамашнім стадыёне. Тады вакол стадыёна працаваў базар, стаялі крамы. У кліпе да песні «Стара баба» на канале YouTube захаваліся тадышнія здымкі з Юравецкай. Там дзяўчаты хадзілі і адна з іх была Ізабэла. Я ёй кажу: «Я напішу песню». Па-мойму дзяўчына была з Супраслі. Песня паўстала восенню 1991 года, пасля «Басовішча», а ў 1992 годзе песня была гатовая. Першы раз мы яе выканалі 25 сакавіка 1993 года акурат на Дзень Незалежнасці БНР у тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску. На YouTube захаваўся канцэртны запіс гэтай песні. — На вокладцы касеты з песняй «Не плач Ізабэла» красуецца скупа апранутая дзяўчына... — Каб касета лепш прадавалася, яе беластоцкі выдавец рашыў змясціць дзяўчыну на вокладцы. Я вачам не паверыў, што на касеце такая карцінка. — У песні «Мозыр — гарадок» спяваеце пра родны горад. Як успамінаеце сваё дзяцінства і маладосць у Мазыры? Якой тады была Беларусь? — Я пра Беларусь расказваць не буду, але Мазыр запамятаўся мне як горад на гарах. Ідзеш там то з гары, то (...) |