Ніва № 39 (3307), 29 верасня 2019 г.

У Пасеках — давайце рабіць сваё!

(лук)

Трапінкаўцы дзейнічаюць! У Дварку Русо ў Свінароях каля Нараўкі група сяброў Пушчы, аматараў прыроды і энтузіястаў міжкультурнага Падляшша, жыхароў Нараўкі і яе ваколіц, гасцей з усяго рэгіёна і розных частак Польшчы і Еўропы стварылі «Трапінку — Асацыяцыю дзеля дыялогу». Хочуць яны садзейнічаць міжкультурнасці Падляшша, спрыяць развіццю гэтага незвычайнага рэгіёна, раздумваць над яго феноменам і ствараць прастору для сустрэч і дыскусій пра ўсё, што ім здаецца важным. Запрашаюць усіх да падтрымкі сваіх дзеянняў. 19 снежня 2015 года згуртаванне завяршыла ўсе фармальнасці і «Трапінка» была зарэгістраваная. Людзі згуртаваныя вакол сталі працаваць афіцыйна і запрасілі ўсіх прыхільнікаў уступаць у асацыяцыю. Згуртаванне зарэгістраванае ў сталіцы Нараўчанскай гміны, але ёсць сярод іх людзі з усёй Польшчы і іншых краін. Дні, калі збіраюцца трапінкаўцы, вельмі багатыя. Інвентарызуюць старыя сады або асобныя дрэвы, ратуюць цэлыя алеі, арганізуюць мерапрыемствы ў Свінароях, датычныя культуры розных народаў, фэст «Паэзія ў Пушчы»...

Першая акцыя з серыі # RÓBMYSWOJE, праведзеная ў супрацоўніцтве з Нараўчанскай гмінай і Домам на Рыкавіску, адбылася 12 верасня 2019 года ў вёсцы Пасекі. Ёсць там сажалка, якая калісьці была супрацьпажарная, а ў памяці жыхароў «шматфункцыянальная», бо гэта быў, між іншым, вадапой для кароў і дзікіх жывёл, басейн, лядовы каток. А побач з сажалкай жыў бусел, таму вадаём і луг вакол яго былі таксама сталоўкай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF