Ніва № 39 (3307), 29 верасня 2019 г.

Наш ліцэй

Аляксандар ІВАНЮК

Беларускае школьніцтва ў Гайнаўцы ў час савецкай улады (1939-1941)

Гаворачы пра беларускае школьніцтва ў Гайнаўцы, нельга не ўспомніць той факт, што гэтае школьніцтва мела ўжо пэўныя традыцыі.

Менавіта ў 1939-1941 гг. на Беласточчыне існавала даволі шырокая сетка так званых поўных і няпоўных дзесяцігодак, у якіх беларуская мова была мовай навучання або выступала толькі як прадмет. Адносіцца гэта і да самой Гайнаўкі. Па ўспамінах старэйшых жыхароў горада, стан школьніцтва ў той час у Гайнаўцы быў наступны. Руская дзесяцігодка знаходзілася ў будынку сённяшняга Беларускага ліцэя. Беларуская дзесяцігодка была ў суседнім будынку (школа № 1). У школьным будынку на „Пляцоўцы” знаходзілася таксама польская школа. Дырэктарам рускай дзесяцігодкі быў Мікалай Рудзько, беларускай — спачатку Мечыслаў Байбор, а пазней — Семянеўскі. Польскай школай на „Пляцоўцы” кіраваў Скокаў. Патрабуе выяснення наступны факт: найбольш шырока ў Гайнаўцы быў прыняты погляд, што беларуская дзесяцігодка знаходзілася ў будынку беларускага ліцэя, а руская — у будынку школы № 1. Такі погляд узнік на падставе механічнага спалучэння пэўных фактаў, а менавіта: калі ў гэтым будынку знаходзіцца ліцэй, то лагічным было думаць, што тут і была беларуская школа ў часы савецкай улады. Аднак на падставе інфармацыі Галіны Вілюк, якая ў той час сама была вучаніцай, а яе маці — Анастасія Буйноўская — настаўніцай рускай мовы ў рускай дзесяцігодцы, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF