Ніва № 39 (3307), 29 верасня 2019 г.

Шанц на аўтобусы

Яўген ВАПА

Некалькі тыдняў назад чарговы раз я пісаў пра камунікацыйнае, аўтобуснае выключэнне ў нашай прасторы і шанцы атрымаць грошы на аднаўленне маршрутаў з дзяржаўнай праграмы падляшскага ваяводы. Падляшскае ваяводства з урадавага Фонду развіцця аўтобусных перавозак атрымала да канца 2019 года суму 24,8 млн. злотых. Паставіў я тады пытанне, ці нашы самаўрады стартануць у гэтай праграме, каб даць шанц прыехаць і выехаць мясцовым аўтахтонам і іхнім сямейнікам, якія звыш дзясятка гадоў не нюхалі ўжо дыму рэйсавага аўтобуса. Вынікі набору былі аб’яўлены ваяводам у канцы мінулага месяца з пачаткам дафінансавання з першага верасня. Трэба сказаць, што першы этап праграмы ў маштабе ваяводства не пакарыстаўся асаблівай зацікаўленасцю з боку лакальных уладароў. Мабыць, тут спрацавалі два фактары. Першы — кароткі тэрмін падачы заяў: з другога па дванаццатае жніўня. Дзесяць дзён для падрыхтоўкі патрэбных дакументаў аказаліся не пад сілу многім самаўрадаўцам. Аднак, што такая справа мае быць, вядома было даўно і некаторыя загадзя рыхтаваліся да гэтай прапановы. Не менш важным здаецца і другі фактар — грамадска-палітычнай натуры. Самаўрады з вялікай насцярожанасцю, як сабака да вожыка, паставіліся да новай ініцыятывы. Спачатку хочуць пранюхаць, чым гэта пахне і адсочыць першапраходцаў, упэўніцца ў тым, як для іх закончыцца гэтая справа, перш-наперш у фінансавым плане. Калі затым у Падляшскім ваяводстве маем амаль сто дваццаць гмін, то (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF