Ніва № 39 (3307), 29 верасня 2019 г.

Наша Куканія

Міраслаў ГРЫКА

Аповеды пра краіну сытасці і дабрабыту, з якіх некаторыя склаліся ў легенды, заўсёды сілкавалі народную фантазію. Гэта было месца, дзе людзі маглі «есці і піць усё, што хочуць, без небяспекі», як сведчыць сярэднявечны летапісец. Гэта менавіта там, дзе «чым больш спіш, тым больш зарабляеш». У гэтай зямлі цякуць малочныя рэкі з кісельнымі берагамі, каўбасы растуць на дрэвах, тлустая вяндліна замяняе вулічны брук, у студнях пеніцца піва, а гарачы хлеб сам выскоквае з печаў... Сапраўды, фантазія чалавека не паважае ані законаў фізікі, ані нават звычайнай гравітацыі. Чым больш, тым большы недахоп. Галодныя прагнулі жыцця хаця б ва ўяўнай сытасці. Гэтая туга праявілася ў аповедах пра надуманую зямлю. У Заходняй Еўропе яе называлі Куканіяй або Шлярафіяй. Магчыма, падобныя землі былі створаны і ўяўленнем славян, як у казках пра чарадзейны столік, на якім цудам з’яўлялася рознае смакоцце кожны раз, калі яго засцілалі, або пра нявыпітную біклагу з мёдам, што даказвае, што славяне масава засялялі свае ўяўныя Куканіі. Гэтую мрою, фантазію, якая лагодзіла пастаянны голад, асабліва ў сярэднявеччы, калі дэфіцыт бялкоў і тлушчу быў рэзкім, не абавязкова можна прылічыць у магічную сферу. У сярэднявеччы недаяданнем пакутавала амаль 90% тагачаснага насельніцтва. Калі некаторыя з іх жэрлі мяса і хлеб па сваім жаданні, астатнія глыталі на абед слінку. Улада, якую ажыццяўлялі першыя, была элітнай і эгаістычнай. Недаяданне апошніх — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF