Ніва № 39 (3307), 29 верасня 2019 г.

Пра тое, „чаго няма”

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Сёлетні верасень у Беларусі — гэта не толькі традыцыйныя капанне бульбы, выбіранне і церабленне буракоў, збор грыбоў, выпраўленне дзяцей у школу і даставанне цёплых апранах з шаф і шуфляд. Не толькі надыход восені з яе непазбежнай слатой, калейдаскапічнай зменай дажджоў і сонца, кароткімі змрочнымі вечарамі і халоднымі дамамі перад ацяпляльным сезонам. Яшчэ на гэты верасень прыпала і так званая выбарчая кампанія ў нібыта парламент Беларусі. Усім даўно вядома, што аніякіх выбараў у Беларусі няма, што даўно створана сістэма татальных фальсіфікацый — ад кожнага выбарчага ўчастка на доле да самай вяршыні — Цэнтральнай выбарчай камісіі. Гэтая ЦэВэКа на чале з нязменнай і адыёзнай Лідзіяй Ярмошынай (яна на пасадзе старшыні ажно з 1996 года!) як ярмо на шыі катаржніка. Яе не змяніць, не сагнаць, не пераабраць. Сама таварыш кіраўнік ЦВК даўно ўжо пайшла б на пенсію, аднак яе не адпускае Вярхоўны Галоўнакамандуючы. Як любіў гаварыць яго даўні кумір — „Кадры вырашаюць усё!”

Якімі толькі сінонімамі не называюць гэтую дзяржаўную акцыю па пралангацыі народных паўнамоцтваў — і „выбары ў палату № 6”, і „выбары-дурыбары”, і „выбары-вырабы”, і ўрэшце „тое, чаго няма”. Дык вось выбараў няма, але нейкі выбарчы працэс усё ж ідзе. З дзяржаўнымі вылучэнцамі ў дэпутаты то ўсё ясна — кандыдатуры ўзгоднены, спісы даўно складзены, засталіся толькі рытуальныя фармальнасці. Для чыноўнікаў, якія трапляюць у так званы парламент (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF