Ніва № 39 (3307), 29 верасня 2019 г.
Над магілай айца ГаўрыілаУршула ШУБЗДА„Byłem z wami, jestem i zawsze będę” — гэтыя словы святой памяці айца Гаўрыіла высечаны на магільнай пліце ў Адрынках. Тут спачывае заснавальнік першай пустэльні ў Польшчы, харызматычны манах, які сваім жыццём паказаў, што не толькі аблачэнне робіць з чалавека манаха. 15 верасня Царква ўспамінае святога Антонія — аднаго з нябесных заступнікаў праваслаўнага скіта ў гонар святых Антонія і Феадосія Кіева-Пячэрскіх. Скіт ва ўрочышчы Кудак над ракой Нарвай заснаваў менавіта архімандрыт Гаўрыіл. Першую багаслужбу здзейсніў тут у чэрвені 2009, а сёлета ў гэтым месцы быў асвечаны помнік на яго магіле. У Адрынках не сціхаюць малітвы Архімандрыт Гаўрыіл ад пачатку свайго рэлігійнага шляху быў звязаны з манастыром Дабравешчання Прасвятой Дзевы Марыі ў Супраслі — адным з найважнейшых цэнтраў манаскага царкоўнага жыцця ў краіне. З траўня 2000 года айцец Гаўрыіл амаль восем гадоў быў таксама яго настаяцелем. У 2007 годзе абараніў доктарскую дысертацыю „Заблудаў, як культурны і рэлігійны цэнтр Праваслаўнай царквы”. У красавіку 2008 г не прыняў епіскапскага звання, не хаваючы, што хацеў бы застацца ў Супрасльскім манастыры. У канчатковым выніку яго адстаўка была прынята саборам епіскапаў Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, а ён сам са студзеня 2009 года арганізаваў першы скіт ПАПЦ. На поўных буслоў лугах айцец Гаўрыіл заснаваў сваю пустэльню. Пачынаў з некалькіх калоў забітых у (...) |