Ніва № 38 (3306), 22 верасня 2019 г.

Даехалі на прэмію

Віктар САЗОНАЎ

Зранку дзень не задаўся. Неба было хмурае, пачынаў час ад часу імгліць дробны дождж, машыну прыпаркаваць ля аўтавакзала, куды прыехаў маршрутным бусікам Беласток — Гародня галоўны рэдактар тыднёвіка беларусаў у Польшчы „Ніва” Яўген Вапа, не ўяўлялася мажлівым. Усё навокал было забіта легкавікамі і аўтобусамі, якія, здаецца, соўгаліся туды-сюды хаатычна і зусім без усялякай логікі, ды прыехалі на вакзал выключна для таго, каб не даць прыпаркавацца майму «SEAT Аlhambra» і сустрэць беластоцкага госця належным чынам, з уласцівай тут нам беларускай шчырасцю, з такой жа, як і яны там, у Беластоку, сустракаюць нас. Беларусы ў гэтым сэнсе практычна не адрозніваюцца па абодва бакі сённяшняй мяжы.

Ну і халера з імі, з тымі легкавікамі. Дасведчаны ў падарожжах Яўген Вапа хутка ўгледзеў маю тэхніку і ўжо седзячы ў салоне машыны лаканічна і хутка агучыў свае планы:

— Заўтра маю шмат спраў, таму мушу як мага раней патрапіць у Беласток. Квіток трэба купіць зараз, на першы ранішні аўтобус, каб была поўная яснасць. І адразу едзем у Менск. Хачу перад пачаткам урачыстасцей па ўручэнні прэміі імя Наталлі Арсенневай зрабіць яшчэ некалькі працоўных спатканняў. А то пасля не будзе часу. Адразу пасля ўручэння прэміі трэба вяртацца назад. Прывітанне, — нарэшце паздароўкаўся, не забыўся.

— Прывітанне, — рэагую на яго апошняе слова. — А можна яшчэ раз пра планы? Што ты там казаў пра вяртанне ў Беласток?

Яўген (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF