Ніва № 38 (3306), 22 верасня 2019 г.

Нашы шкадавалі жыдоў

Міхал МІНЦЭВІЧ

Размова з Марысяй АДЗІЕВІЧ, у дзявоцтве Рынгайла, 1930 года нараджэння з Орлі. Спадарыня Марыся цягам дзясяткаў гадоў выступала ў калектыве „Арляне”, а ўспамінае жыццё ў міжваенны перыяд.

— Школа?

— У 1938 годзе пайшла я ў школу, хадзіла адзін год. У 1939 годзе ўспыхнула вайна. У 1940 годзе саветы вярнулі да паловы першага класа; вучылася два гады. Жыды таксама хадзілі. А пры немцах жыдоў не было. Нас вучылі рахункаў, „таблічкі” і вершы вучыў Лашкевіч. Нямецкай мове вучыла Раіса Давідаўна.

— Ці помніце арлянскіх жыдоў?

— Наша хата была паміж жыдоўскімі на рагу вуліц Бельскай і Крывой. Побач была малая кафлярня Вайштынаў. (Вялікая была ў канцы Орлі — М. М.)

Першым побач нас, з боку рынку, жыў жыд Юдэль, сталяр. Далей было пустое месца, а за ім жыла недаразвітая жыдоўка Шоша. (Было многа недаразвітых жыдоў, і то маладых.) То хрысціянскія дзеці хадзілі туды дражніцца з ёю праз акно, а яна ляжала. Да яе прыходзілі жыды, мылі яе, кармілі і апраналі. За Шошай была новая кафлярня.

Памятаю, як у шабас — у пятніцу пад вечар — жыд Патлер — быў недаразвіты — бегаў па вуліцах Орлі, спыняўся і голасна крычаў: „Шула гай” (Ідзі ў школу-сінагогу маліцца).

Хадзіла я на жыдоўскія паховіны, кожнага жыда хавала. Стукалі скарбонкай, калі хавалі, ішла адна жанчына. А я, як дзіця, думала тады, каб мець тыя грошы, што ў скарбонцы.

— Ці Ваша сям’я мела дачыненні з жыдоўскімі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF