Ніва № 38 (3306), 22 верасня 2019 г.

Алімпіяды па беларускай мове — у Польшчы і ў Беларусі

Анна ДЭМ’ЯНЮК

Як хутка ляціць час... Закончыліся канікулы, пачаўся навучальны год, а я ўспамінаю розныя здарэнні, якія адбыліся ў мінулым навучальным годзе, важныя ў жыцці школы, вучняў і маім. Гэта быў першы год маёй працы ў ліцэі, год вельмі складаны, які многаму мяне навучыў. Праца настаўніка гэта не толькі ўрокі. Гэта таксама шмат дадатковых абавязкаў. Адзін з іх — падрыхтоўка вучняў да прадметных конкурсаў і алімпіяд, у тым ліку да Алімпіяды па беларускай мове. Галоўнай тэмай XXV выпуску алімпіяды было „Жыццё і творчасць Максіма Багдановіча”. У цэнтральным этапе алімпіяды прыняло ўдзел 20 вучняў: 13 з бельскага і 7 — з гайнаўскага белліцэяў. Чатыры вучаніцы заваявалі званне лаўрэата. Першае месца заняла Уршуля Амбражэвіч з Бельскага белліцэя, другое — Юлія Банькоўска з Бельскага белліцэя, трэцяе — Ізабэля Карчэўска з Гайнаўскага белліцэя, чацвёртае — Аляксандра Зінкевіч з Бельскага белліцэя. Віншуем усіх лаўрэатаў і фіналістаў алімпіяды!

Кожны год вучняў з ліцэяў у Бельску або Гайнаўцы запрашаць у Беларусь на заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах „Беларуская мова” і „Беларуская літаратура”. У 2019 годзе беларускі бок запрасіў вучняў з нашай школы — ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім. Трое вучняў Юлія Банькоўская, Аляксандра Зінкевіч і Міхал Казлоўскі мелі магчымасць прыняць удзел у алімпіядзе ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF