Ніва № 38 (3306), 22 верасня 2019 г.

Кніжка пра беларускае гора

Ганна КАНДРАЦЮК

«Людскі ток» (Ludzkie klepisko) Марціна Савіцкага гэта больш чым сямейныя гісторыі. Гэта літаратурная спроба лізнуць беларускае «гора». Аўтар кнігі, унук рэпатрыянта з Навагрудчыны, нягледзячы на сучасныя трэнды, пазбягае крэсавых міфаў і посткаланіяльных сентыментаў. Наадварот, ён трымае здаровую дыстанцыю да падобных карцінак і эмоцый. Не адабрае сенсацыйных замалёвак, напісаных з пазіцыі цывілізацыйнай перавагі. Падобныя пераказы не ўзяліся з паветра, яны існавалі і карміліся сваёй напышлівасцю ўжо пры санацыйнай Польшчы:

... Podróżujący przez Nowogródczyznę ludzie pióra postrzegali ją na ogół jako jakiś wielki skansen zgubiony pomiędzy wielkimi puszczami. Tę tajemniczą krainę, położoną na obrzeżach zachodniej cywilizacji, zamieszkiwało półdzikie plemię, którego przedstawiciele nazywali siebie „tutejszymi”. Typowy „tutejszy”, wedle ich wyobrażeń, żywi niechęć do jakichkolwiek zmian. Wyróżnia się ciemnotą, podejrzliwością i niechęcią do działania. W gruncie stanowi jednak okaz dzikusa dobrotliwego i niegroźnego, szczególnie w swej odmianie katolickiej, podatnej na asymilację z polskością... — іранічна прыкмячае аўтар.

Марцін Савіцкі — свайго роду герой, каб нешта больш зразумець з сямейнага пераказу, едзе ў Рэспубліку Беларусь. Адшукае сям’ю, сустрэнецца з мясцовымі краязнаўцамі, пакаштуе славутай самагонкі з Налібоцкай пушчы. Сямейную сагу, ператканую шчасцем, горам і сарамлівымі грахамі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF