Ніва № 38 (3306), 22 верасня 2019 г.

Многа прапаноў на ІХ Бульбафэсце ў Ліпінах

Аляксей МАРОЗ

Восеньскія спатканні пры пячэнні бульбы на вогнішчы ў Ліпінах ператварыліся ў вялікі бульбафэст, у час якога музычным выступам на сцэне спадарожнічаюць дэгустацыя бульбяных страў, адмысловыя конкурсы і майстар-класы для цэлых сем’яў, прысвечаныя перш за ўсё нацыянальнай страве беларусаў — бульбе. ІХ Бульбафэст, які называецца таксама святам бульбы, быў паспяхова наладжаны 7 верасня каля вясковай святліцы ў Ліпінах, дзе сабралася шматлюдная публіка. Арганізатары падрыхтавалі ўдзельнікам асенняга мерапрыемства многа цікавых прапаноў адпачынку.

— У час бульбафэсту арганізуем конкурсы і спаборніцтвы, якія перш за ўсё тычацца бульбы. Удзельнікаў мерапрыемства пытаем пра вырошчванне бульбы і бульбяныя стравы. Штогод пячэм у вогнішчы загорнутую ў фольгу бульбу, якую называем «бульбай у сярэбраных сарочках». Яна не прыгарае і адмыслова смакуе, — сказала Кацярына Якубоўская, старшыня аб’яднання «Крыніца» ў Ліпінах, якое арганізуе бульбафэст разам з войтам Гайнаўскай гміны і Гмінным цэнтрам культуры ў Дубінах.

Удзельнікі фэсту спажывалі бульбу спечаную ў вогнішчы, звараную ў мясным супе і бульбяное смакоцце, падрыхтаванае на «Кулінарны конкурс на самую смачную бульбяную страву». Жанчыны з гурткоў вясковых гаспадынь падрыхтавалі таксама свае стравы з бульбы, якімі можна было частавацца.

Бульбафэст пачаўся з міні-канцэрта на фартэпіяна Мацея Кандрацюка і агульнанацыянальнага чытання (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF