Ніва № 38 (3306), 22 верасня 2019 г.

ХXVI Фестываль польскай і беларускай песні „Беласток — Гродна”

Міра ЛУКША

«І беларусаў, і палякаў заўжды аднолькава хвалюе і дарагое слова «дзякуй», і непаўторнае «dziękuję»

— яшчэ раз прагучаў на пачатку шматлюднага мерапрыемства ў сонечна-ветраное надвор’е 8 верасня на беластоцкіх Плянтах верш Віктара Шведа (94 гады), які быў прысутны і падпісваў свае кнігі разам з іншымі «белавежцамі» асабліва маладым удзельнікам фэсту. Ён жа і фестываль «Артыстычныя сустрэчы». Шматгадовае партнёрства паміж Гроднам і Беластокам вылілася ў маштабны фестываль «Артыстычныя сустрэчы „Беласток — Гродна”». Па традыцыі яркае свята міжнацыянальнай дружбы гарады-пабрацімы прымаюць на сваёй тэрыторыі па чарзе. Сёлета фестываль праходзіў у Беластоку. Як звычайна, так і сёлета, праводжаны па чарзе ў сталіцах Гродзеншчыны і Падляшша, Фестываль польскай і беларускай песні „Беласток-Гродна” прыцягнуў натоўп гледачоў. На беластоцкіх Плянтах былі крамкі з народным промыслам, літаратурай і кампакт-дыскамі. Перш за ўсё гэта музыка гучала са сцэны ў выкананні дзевятнаццаці ансамбляў польскай меншасці з Гродзенскай вобласці і беларускай з Беласточчыны.

— Яркае свята міжнацыянальнай дружбы — фестываль «Артыстычныя сустрэчы „Беласток — Гродна”» 8 верасня прымаў польскі горад Беласток, — інфармавалі пасля ў Гродне. — Самыя яркія таленты Падляшскага ваяводства выконвалі песні на беларускай мове, а каларытныя, самабытныя артысты Гродзенскай вобласці ў сваёй творчасці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF