Ніва № 38 (3306), 22 верасня 2019 г.

Госці з Сілезіі

Яўген ВАПА

Апошнія выходныя правёў я са сваёй блізкай сям’ёй з Сілезіі. Мая дваюрадная сястра не была ў маім Доўгім Бродзе звыш трыццаці гадоў. Пабыўка на вярстоцкіх могілках, на магілах дзеда і бабы, наведванне маіх бацькоў было найважнейшай для яе справай. Былі яны проста ў захапленні ад царквы ў Вярстоку і адрамантаванай плябаніі, пра якую ўзгадваў я тыдзень таму назад у гэтым месцы. Прыгожае, восеньскае надвор’е, з шумам дрэў і спеласцю кветак, імгненна ўводзілі нас у настрой суцішанасці і задуменнасці. Размаўляючы, заўважылі мы таксама як чалавек з узростам дарастае да разумення важнасці сямейнай і чалавечай памяці, як важнае быць са сваімі бацькамі ў радасных і сумных справах. Таго патрабуе проста жыццё. На фоне царквы нашы роздумы былі проста пацвярджэннем важнасці духоўнай сферы ў зямной дарозе.

Зразумела, што госці хацелі як найбольш пабачыць на нашым Падляшшы. Маршрут вандроўкі склаў я так, каб не абмінуць Бельска-Падляшскага, Орлі, Гайнаўкі, Нараўкі, Міхалова, Супраслі. З майго боку было вельмі цікавым пачуць іхнія заўвагі і назіранні наконт нашай рэчаіснасці. Муж маёй сястры працуе шафёрам на грамадскім транспарце ў Глівіцах і, даязджаючы да Бельска, паставіў мне простае пытанне: чаму цягам гадзіннай дарогі з Беластока мы на шашы не сустрэлі аніводнага аўтобуса? Камунікацыйнае выключэнне проста яму кінулася ў вочы, маючы прытым на ўвазе напэўна дэмаграфічны і камунікацыйны патэнцыял катавіцка-глівіцкай метраполіі. Цягам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF