Ніва № 38 (3306), 22 верасня 2019 г.

Не радуе

Віктар САЗОНАЎ

Успомніўся стары добры анекдот. Праўда, ён настолькі філасофскі і глыбокі, што і анекдотам яго назваць неяк язык не паварочваецца. Назваць навучаннем, таксама не зусім пасуе. Мудрасцю ўзвялічыць, зноў жа неяк не хочацца, бо гэта будзе занадта разумна, суха і занудна. Так-так, некаторыя віды мудрасці таксама бываюць зануднымі... Ну, ды не пра гэта зараз. Пра гэта другі раз распавяду. А зараз лепш пра той анекдот.

Справа, значыць, была так. Ідзе неяк па горадзе пасля навагодніх святаў сумны мужчына і цягне за правады за сабой ёлачную гірлянду. Твар увесь у апатыі, няголены, погляд патухлы, хмуры, дыханне цяжкое, сліны горкія. Таму раз-пораз сплёўвае на зямлю. Заходзіць у магазін, дзе да Новага года набываў тую гірлянду, і глухім голасам паведамляе:

— Я хачу вярнуць вашу гірлянду назад. Яна яшчэ на гарантыі. Забярыце.

— А што здарылася, — ветліва цікавіцца загадчык магазіна. — Яна што, не працуе?

— Ды не, працуе нармальна, — адказвае мужчына.

— Нічога тады не разумею, — здзіўляецца прадавец. — А чаму ў такім разе вяртаеце?

— Працуе, але ўжо не радуе, — тлумачыць мужчына.

Не ведаю, чым там у іх усё закончылася ў магазіне, анекдот пра гэта замоўчвае. Аповед абрываецца ў самым разгары падзей. Ну, на тое ён і анекдот.

А вось што тычыцца мяне, то я б на месцы загадчыка магазіна ўзяў бы гірлянду назад, і грошы мужчыну вярнуў бы. Хай хоць бутэльку гарэлкі на іх набудзе. Можа тая (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF