Ніва № 38 (3306), 22 верасня 2019 г.

Так набліжалася вайна

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Размова з прафесарам Яўгенам МІРАНОВІЧАМ з Універсітэта ў Беластоку.

— Які ўплыў на выбух Другой сусветнай вайны мелі вынікі Першай сусветнай вайны, Версальскія і Рыжскі дагаворы?

— У еўрапейскай гістарыяграфіі ёсць погляд што Версальскі дагавор ствараў асновы для чарговага канфлікту. Еўрапейскія праблемы былі так уладкаваныя, што найбольшыя краіны, як Нямеччына ці Расія, не былі гэтым задаволены. Але калі вызначыць дату пачатку Другой сусветнай вайны, то кожны народ бачыць яе па-іншаму. Для чэхаў цалкам абгрунтаванай датай з’яўляецца верасень 1938 года, калі са згоды саюзнікаў наступіў падзел Чэхаславакіі паміж Нямеччыну, Венгрыю і Польшчу; Польшча сама ўзяла ўдзел у гэтым падзеле. Для чэхаў гэта чорная дата ў іхняй гісторыі. Для палякаў, вядома, пачалася вайна 1 верасня, для шматлікіх народаў Савецкага Саюза гэта 21 чэрвеня 1941 года. Амерыканцы адзначаюць гэта 7 снежня 1941 года — гэта для іх пачатак вайны. Ніхто ў нас не прыглядаецца, як гэта бачыцца народамі Азіі, напрыклад. У кітайскай гістарыяграфіі гэта 1931 год, японская агрэсія — самая чорная дата; няма ніякага сумнення, што пачалася трагедыя кітайскага народа, пачатак вялікай трагедыі, калі японцы адарвалі паўночна-ўсходнюю частку гэтай краіны і стварылі марыянетачнаю дзяржаву Маньчжоу-го. Калі глянем у нейкі куток свету, там інакш гэта разглядаюць. Скажам, у Індакітаі, у Інданезіі, зусім па-іншаму глядзяць на гэты агульнасусветны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF