Ніва № 37 (3305), 15 верасня 2019 г.

Па строгай логіцы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Яшчэ дзесяць гадоў таму здавалася мне, што нашы тутэйшыя чыгуначныя лініі чакае поўны заняпад. Але ж пачалі з’яўляцца цуды, у выніку якіх паволі той чыгуначны транспарт уваскрасае. Некаторыя пуці рамантуюцца, на некаторых астаюцца ляжаць старыя рэйкі і шпалы.

Некалькі ўжо гадоў абнаўляецца лінія паміж Беластокам і Чаромхай. Немаладая ўжо гэтая лінія, фрагмент даўняй Берасцейска-Граеўскай чыгункі, якая была здадзена ў карыстанне ў ліпені 1873 года. Пракаціліся па ёй дзве сусветныя вайны, выкацілася па ёй і нядаўняе пасляваеннае пакаленне нашага народу з тутэйшых вёсак у шырокі свет. Выкацілася, а чарговага стала малавата для чыгуначнай рэнтабельнасці і настаў нават такі момант, калі і зусім быў спынены рух. А ў чарговы момант у нейкіх далёкіх ад нас вярхах выспелі задумы вярнуць гістарычныя чыгункі ў жыццёвы кругаварот. Быў узноўлены рух паміж Беластокам і Чаромхай, а нават на кароценькі момант вярнуўся той рух на лінію між Бельскам і Гайнаўкай. На гэтых лініях паклалі новыя пуці, а на апошняй нават пабудавалі вельмі сучасныя чыгуначныя прыпынкі. На лініі паміж Беластокам і Чаромхай на гэты момант толькі некаторыя, але і гэта трэба ў нашых умовах лічыць прагрэсам.

Прагрэс гэты на згаданай лініі адбываецца перыядычна. Значыць час ад часу спыняецца рух цягнікоў, а заміж іх едуць у трасу аўтобусы. Вось і гэты верасень амаль поўнасцю адведзены чыгуначным аўтобусам, якія не па рэйках курсіруюць, толькі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF