Ніва № 37 (3305), 15 верасня 2019 г.

Памяці белавежскіх жыдоў

Міхал МІНЦЭВІЧ

У нядзелю, 11 жніўня г.г., у Белавежы адбылося мерапрыемства ўшанавання 78-й гадавіны забойства гітлераўскімі акупантамі 486 жыхароў Белавежы і наваколля ды адкрыццё помніка ў гонар памардаваных жыдоў.

Урачыстасць пачалася ў 12 гадзін дня ў кар’еры жвіроўні — месцы расправы. Знаходзяцца там каталіцкі і праваслаўны крыжы, на ўзгорку вялікая драўляная фігура арла, а ўнізе памятная табліца з эпітафіяй. З левага боку знаходзіцца новаўзведзены з каменных, сімвалізуючых мацэвы, валуноў помнік яўрэйскім ахвярам з надпісам: „Pamięci Żydów z Białowieży zamordowanych podczas Zagłady. W tym miejscu 10 sierpnia 1941 r. niemieccy okupanci rozstrzelali 77 chłopców i mężczyzn żydowskich z Białowieży w wieku 16-45 lat. Pozostałych żydowskich mężczyzn, kobiet i dzieci z Białowieży wywieźli do gett w Kobryniu i Prużanie. Deportowani do Kobrynia zostali zamordowani przez niemieckich okupantów w masowych egzekucjach w Bronej Górze oraz wokół Kobrynia w 1942 r. Deportowani do Prużany zostali wywiezieni w 1943 r. do niemieckiego nazistowskiego obozu zagłady Auschwitz-Birkenau”.

Вядучы мерапрыемства прывітаў гасцей, у іх ліку і нашчадкаў белавежскіх жыдоў з Ізраіля і ЗША:

— Сабраліся мы сёння, каб паставіць чарговы шаг на шляху памяці белавежскіх жыдоў. Гэтая дарога пачалася ў 2014 годзе, калі Катажына Вінярска і найстарэйшыя жыхары Белавежы пачалі працаваць над вяртаннем памяці нашых суседзяў. Не сустрэліся б (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF