Ніва № 37 (3305), 15 верасня 2019 г.

Белфэст у Елянцы

Аляксей МАРОЗ

Яшчэ перад выездам 31 жніўня ў Елянку на белфэст «І там жывуць людзі» успомніў я сваю пабыўку ў гэтай вёсцы пятнаццаць гадоў таму. Заехаў я тады ў Елянку на наступны дзень пасля буры, якая знішчыла шмат жылых будынкаў, хлявоў і клунь. Убачыў я тады дамы і халодныя будынкі без дахаў. Каля вёскі ляжалі паламаныя дрэвы. Найбольш знішчэння было ў сядзібах з парнымі нумарамі. У вялікім смутку жыхары Елянкі з дапамогай сямейнікаў і пажарнікаў прыкрывалі фольгай перш за ўсё дамы, каб дождж не знішчыў маёмасці. Пасля не раз праязджаў я праз Елянку і бачыў як вёска аднавілася, стала разнаколернай, паколькі дамы былі накрыты чырвонай, сіняй, зялёнай і іншых колераў бляхай. Калі грунтоўна мадэрнізавалі ваяводскую дарогу з Гайнаўкі ў напрамку Кляшчэляў, праклалі яе па за Елянкай, і з яе бачна, што ў вёсцы не ўсе знішчаныя хлявы і клуні адрамантаваны. Цяпер каля паловы хат у вёсцы пустуе, а некаторыя найстарэйшыя жыхары вёскі з фінансавай дапамогай на куплю бляхі адрамантавалі толькі хаты, паколькі хлявы і клуні былі ім ужо непатрэбныя.

— Сёння Музей і асяродак беларускай культуры арганізуе 69-ы беларускі фэст з цыкла «І там жывуць людзі», а завершым наш музычны сезон 70-м белфэстам каля вадасховішча ў Рэпчычах, — патлумачыў дырэктар Белмузея ў Гайнаўцы Тамаш Ціханюк. — Ідэя нашых фэстаў застаецца той самай. Выходзім з прапановай паслухаць у адборным выкананні нашы беларускія песні і беларускую музыку жыхарам сельскай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF