Ніва № 37 (3305), 15 верасня 2019 г.

З беларускімі студэнтамі пра беларускасць

Наталля ВАСЬКО

Прыехалі з Мінска, Берасця, Пружан, Баранавіч і іншых гарадоў Беларусі. Тое, што іх аб’ядноўвае, гэта Задзіночанне беларускіх студэнтаў, якое для беларускай моладзі разам з Беларускім домам у Варшаве сарганізавала адукацыйны візіт „Паспяховыя практыкі адвакацыі і публічных кампаній у Польшчы: студэнцтва і моладзь”. Цягам чатырох дзён з 18 да 21 жніўня яны паспелі наведаць Беластоцкі навукова-тэхналагічны парк, гарадскі каворкінг «Centroom», Падляшскі ваяводскі цэнтр занятасці, рэдакцыю Радыё Рацыя, а таксама пазнаёміцца і даведацца пра досвед мясцовай моладзі ад прадстаўнікоў студэнцкага самакіравання беластоцкіх вышэйшых навучальных устаноў, еўрапейскага моладзевага парламента і іншых моладзевых арганізацый.

Сябры Задзіночання беларускіх студэнтаў у панядзелак 19 жніўня сустрэліся з прадстаўнікамі Незалежнага аб’яднання студэнтаў у Беластоку. Афіцыйная сустрэча адбылася на тэрыторыі аддзела інфарматыкі Політэхнічнага інстытута, у час якой прадстаўнікі абедзвюх арганізацый расказалі пра сваю структуру, гісторыю і дзейнасць.

— Мы — нацыянальная, незалежная студэнцкая арганізацыя, — апавядае Даніла Лаўрэцкі, чалец Рады ЗБС. — Нашы задачы гэта абарона правоў і інтарэсаў студэнтаў, павышэнне якасці адукацыі і папулярызацыя беларускай мовы ды культуры. Задзіночанне ўзнікла як антыкамуністычны рух 1980-х гадоў, таму мы ў гістарычным плане падобныя на Незалежнае аб’яднанне студэнтаў у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF