Ніва № 37 (3305), 15 верасня 2019 г.

Бітва пад Оршай і рэканструкцыя пад Супраслю

Уршуля ШУБЗДА

Анонсы ў лакальных СМІ многа абяцалі: «Будуць вайсковы парад і рэканструкцыі. Так адсвяткуюць 505 гадавіну бітвы пад Оршай». Вось так пачаліся Дні спадчыны Рэчы Паспалітай у Супраслі. Таму шкада было не пакарыстацца магчымасцю адсвяткаваць Дні беларускай вайсковай славы, ну, не пад Оршай, але пад Супраслю. Тым больш, што новая дарога Беласток — Супрасль дазваляе за 20 хвілін апынуцца ў гэтай гістарычнай мясціне.

Перамога

над маскоўскай экспансіяй

Пад Оршай войска Рэчы Паспалітай атрымала бліскучую перамогу над маскоўскімі палкамі. Менавіта 8 верасня споўнілася 505 гадоў з часу пераломнай падзеі ў гісторыі Беларусі — Аршанскай бітвы. Тут войска Вялікага Княства Літоўскага пад камандаваннем гетмана Канстанціна Астрожскага спыніла маскоўскую экспансію. Гісторыкі лічаць Аршанскую бітву 1514 года адной з найвялікшых перамог у гісторыі ВКЛ. Гетман Астрожскі з мінімальнымі стратамі разбіў двойчы мацнейшую армію Васіля III і адбіў амаль усю Смаленскую зямлю. Некалькі гадоў пазней нязнаным аўтарам была намалявана карціна «Аршанская бітва 1514». У камуністычны перыяд гістарыяграфія выцесніла Аршанскую бітву з памяці палякаў. Гісторыя не адпавядала міфу пра «братэрства» з рускім народам.

Калі гаварыць пра Беларусь, сёння надалей людзі збіраюцца на Крапівенскім полі. Сёлета з 7 па 8 верасня прайшла імпрэза «Аршанская бітва — 2019» у гонар гэтых падзей. Як паведамляў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF