Ніва № 37 (3305), 15 верасня 2019 г.

Беларуская выспа. Няма чаго наракаць?

Міры ЛУКШЫ

«На працягу апошніх 19 гадоў Фонд Villa Sokrates арганізоўвае Беларускі Трыялог у Крынках — міждысцыплінарнае высокага рангу мерапрыемства, якое спрыяе стварэнню міжнароднага дыскурсу і камунікацыйнага ўзаемадзеяння, арыентаванага на розныя сферы творчасці», — інфармуюць арганізатары, Фонд Віла Сакрата, якія маюцца за вучняў, пераемнікаў і прадаўжальнікаў ідэй Сакрата Яновіча з Крынак. Сёлетні, ужо дваццаты, Трыялог у Крынках быў арганізаваны Фондам Віла Сакрата пад лозунгам «Сёння» — напісаным на беларускай, польскай і англійскай мовах. Мадэратарам дыскусій у Крынках (у былой Каўказскай сінагозе, сёння гэта крынкаўскі дом культуры) быў Лявон Вольскі — культавы беларускі рок-музыка, вакаліст і гітарыст легендарных гуртоў «Mroja», «NRM» ці «Крамбамбуля», якому гадамі забаранялася выконваць свае творы ў Беларусі.

Перад чарговым выпускам Трыялогу святар і пісьменнік Кастусь Бандарук пісаў у сваім эсэ, да якога тэзісаў ставіліся ў дыскусіях, сабраныя 6 і 7 верасня 2019 года ў Каўказскай сінагозе ўдзельнікі Трыялогу. «Тэма сёлетняга Трыялогу «Сёння. Dzisiaj. Today» падаецца надта агульнай. Адразу можа ўзнікнуць думка: ці ўся Беларусь, ці можа нейкая сфера жыцця? (...) Ушаноўваючы памяць і працягваючы ідэю ініцыятара Трыялогу — Сакрата Яновіча ў першую чаргу засяроджваемся на дарагой яго сэрцу культуры». Ён выклаў м.інш. тэзісы пра тое, што Беларусь сёння — гэта перыферыйная краіна, з перыферыйным (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF