Ніва № 37 (3305), 15 верасня 2019 г.

Сплінне ў Вэрстоку (2)

Яўген ВАПА

У папярэднім нумары «Нівы», пішучы пра духоўна-прыродны вобраз свята Успення Маці Божай у маёй парафіі ў Вэрстоку, узгадаў я таксама, што царкоўны фэст пры нагодзе выконвае таксама своеасаблівую ролю грамадскага сходу, калі вернікі, асабліва мужчыны, могуць абмяняцца думкамі наконт спраў не звязаных толькі са здароўем. Дзень прыхадскога свята заўсёды бывае важным момантам у жыцці парафіі, зручнай нагодай для таго, каб урачыста завершыць і асвяціць розныя ініцыятывы, звязаныя з функцыянаваннем і патрэбамі вернікаў. Вядома, што тут вынікі залежаць перш за ўсё ад актыўнасці настаяцеля і прыхадскога камітэта. У выпадку вэрстоцкага то яму зараз шанцуе дзякуючы бацюшку Паўлу Кучынскаму, якога гаспадарлівасць шырока вядомая ў праваслаўным падляшскім свеце. Ну і царкоўны камітэт пад старшынствам старасты Віктара Патэюка з Забагоншчыны разам з усімі вернікамі не толькі фінансуе, але і на грамадскіх пачатках выбудоўвае сваю царкву. Ці ж яшчэ не адным тым промыслам Божым з’яўляецца той факт, што на Сплінне менавіта наш стараста святкуе свой дзень нараджэння? Я вельмі ганаруся, што мы з ім — блізкія сямейнікі, таму што мая бабуля Олька гэта родная сястра ягонай маці Хвядоры. Таму таксама добра ведаю, пра што моляцца штодзень прыхаджане і што абмяркоўвалася пад царквой у святочны дзень. Ці то ў ціхай малітве, ці ў публічных выказваннях усе не хочуць дапусціць думкі, што мітрапаліт Сава можа захоча забраць адсюль айца Паўла і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF