Ніва № 37 (3305), 15 верасня 2019 г.

Нічога больш за гэта

Міраслаў ГРЫКА

Мы, людзі, дзіўны від. Нам заўсёды не хапае чагосьці, каб адчуць поўнае шчасце. Нават калі б гэта было толькі «трошкі», мы ўжо адчуваем сябе непаўнавартаснымі, недаацэненымі альбо недарэчна прысаромленымі. Няшчаснымі. Магчыма, прычынай гэтага, што мы не можам быць проста шчаслівымі, з’яўляецца суперажыванне альбо спачуванне іншым, чым нас забяспечыла Прырода. Ці Бог. Яны аднаго ў гэта забяспечылі багата, а другога зусім. Аднаго зрабілі яны ў вобразе св. Францыска, а другога — абсалютнага садыста. Эвалюцыяністы адказалі б на гэтае пытанне так, крэацыяністы інакш. Іх высновы будуць кожны раз розныя. Гэтыя крайнасці, таксама ў дыскурсе пра паходжанне чалавека, вызначаюць чалавечыя супольнасці, іх культурную структуру, іерархію каштоўнасцей і само іх існаванне тым, якое яно ёсць, а таксама маральныя паводзіны, вызначэнне паняццяў дабра і зла. У апошнім выпадку адно вызначае другое. І наадварот. Гэтак жа, як чорнае — белае, святло — цень. У першым выпадку самі крайнасці неабавязкова вызначаюцца самімі сабой.

Цікава, якім быў бы наш свет, калі б мы ўсе былі, але абсалютна ўсе, падобныя на святога Францыска? І ці магчымы такі свет? Возьмем, напрыклад, толькі палітыкаў — самых святых Францыскаў! Вядома, не было б ні тых, хто «злева», ні «справа», ні з ГП, ні з ПіС. Не было б брыдкіх зняваг, якія з’яўляюцца непарыўнай часткай палітычнай прапаганды, ні штодзённых паклёпаў і апаганьвання. І невядома, ці патрэбна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF